«Вялікае Княства Сула» - парк сярэднявечнай гісторыі

Website Contact the business

«Вялікае Княства Сула» - парк сярэднявечнай гісторыі Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ

У парку сярэднявечнай гісторыі “Вялікае княства Сула” Вас чакаюць:
• экскурсійныя паслугі для арганізаваных гуртоў
• больш за 30 тэматычных пляцовак
• рэстараны і фуд-корт
• больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
• гатэлі і міні-СПА
• рэстаран і фуд-корт
• міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
• катанне на брычцы і драккары
• прадстаўленне лялечнага тэатра - "Батлейка"
• майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе
• дэгустацыя старабеларускага алкагольнага напою «Старка Запольская» і цельназернавога хлеба
• і шмат іншага цікавага

🎉Запрашаем на тэматычную экскурсiйную праграму «Багач» 🌾🍎🥕🌽🥔, якая пройдзе на «беларускім мястэчку» парка а 14:00, дзе г...
21/09/2026

🎉Запрашаем на тэматычную экскурсiйную праграму «Багач» 🌾🍎🥕🌽🥔, якая пройдзе на «беларускім мястэчку» парка а 14:00, дзе гасцей чакае:
- частаванне Бігасам і
яблычным узварам,
- рэканструкцыя абрада «Багач»;
- цікавыя аповеды і віктарыны.

Таксама з 10:00 да 17:30:
✔️тэматычныя лакацыі, якіх у парку ўжо больш за 30 🔥
✔️Катаем на:
🐴 брычцы;
⚓️ дракары, пакуль дазваляе надвор’е.

І ЎСЁ гэта за кошт уваходнага квітка 🏷️:
Дарослыя - 45 бел.рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 25 бел.рублёў;

Зніжка 5 бел.рублёў усім дарослым(!) сябрам нашых сацсетак 😉

Запрашаем за самымі яскравымі ўражаннямі, якіе даруе нам шчодрая восень🍁

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

20/09/2026

‼️Сёння, 20 верасня, падчас тэматычнай экскурсіі ў цэнтры, мы будзем выпякаць САМЫ ВЯЛІЗНЫ дранік у Беларусі ‼️

Запрашаем пачаставацца 🤤

А таксама паўдзельнічаць у “бульбяных” віктарынах і спаборніцтвах, навучыцца старадаўнім танцам і зрабіць шыкоўныя восеньскія фотаздымкі 🍁

Таксама частуем зёлкавай гарбатай з сульскім мядком 🍯☕️

Уваходныя квіткі ў парк:
• Для сяброў - 40 бел. рублёў замест 45 😉
• Дзецям да 7 гадоў - уваход вольны
• Дзецям з 7 да 17 уключна - 25 бел. рублёў

Калі хочаце, каб Вас сустрэлі ўрачыста з музыкамі🎶 - а 13:00 далучайцеся да экскурсійнай вандроўкі «5000 крокаў беларускай гісторыі».

Кошт:
• 60 бел. рублёў — для дарослых
• 45 бел. рублёў — для дзяцей 7–17 гадоў
⏳ Працягласць: прыкладна 2 гадзіны.
🎁уваходны квіток у падарунак.

⚓️ Катаем УСІХ ГАСЦЕЙ ПАРКА на дракары, пакуль дазваляе надвор’е.

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь ♥️

19/09/2026

🎉 БУЛЬБА-ВЫХОДНЫЯ 🎉

Запрашаем на тэматычную экскурсію “OctoberДранікФэст”, прысвечаную захаванню традыцый беларускай нацыянальнай кухні.

На цэнтральнай плошчы;
📍 19 верасня — 14:00–19:00
📍 20 верасня — 14:00–17:00

• Больш за 30 інтэрактыўных пляцовак парка(!);
• Частаванне дранікам з двухметровай патэльні;
• Частаванне гарбатай;
• Гульні, дзе актыўныя ўдзельнікі атрымаюць падарункі 🍺🍦😉
(толькі 19.09)
• 🎶 музыка і 💃🏼🕺🏼 дэманстрацыя старадаўніх танцаў.

Квіткі:
• Для сяброў — 40 бел. рублёў замест 45 😉
• Дзецям да 7 гадоў — уваход вольны
• Дзецям з 7 да 17 уключна — 25 бел. рублёў

Яшчэ больш гісторыі а 13:00 на інтэрактыўнай вандроўцы «5000 крокаў беларускай гісторыі».
Гэта экскурсія з урачыстай сустрэчай музыкамі, якая доўжыцца прыкладна 2 гадзіны.

Кошт:
• 60 бел. рублёў — для дарослых;
• 45 бел. рублёў — для дзяцей 7–17 гадоў;
✅уваходны квіток у парк у падарунак 🎁

⚓️ Катаем на дракары, пакуль дазваляе надвор’е.

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь ♥️

17/09/2026

Дранічак - у гэтэм слове столькі пяшчоты 💕

Беларусы любяць 🥔 у любым выглядзе і ў любой форме. Цяжка ўявіць сабе страву, у якой няма бульбы!!

✍🏻Напішіце ў каментарах, калі ласка, што вы любіце есці з бульбы больш за ўсё!! ⤵️ …і запрашаем на маштабны “OCTOBERДРАНІКФЭСТ”
19 верасня з 14:00 да 19:00
і 20 верасня з 14:00 да 17:00 да нас, у Вялікае княства Сула!!!🎉

Частаванне:
✅ 2-ух метровым дранікам 🤤
✅ напоем ад чараўніцы 🧙🏼‍♀️

19 верасня актыўным удзельнікам святочнай праграмы 🎁🍺🍦

Таксама заахвочваем завітаць ужо ў больш, чым за 30 інтэрактыўных кропак парка 🏰

✅Апошняя магчымасць паласавацца
«Хмельным Бульбургерам ад шэф-кухара»🍔 у сезонным рэстаране Бульбург.

Святкуем і частуем 🍁

16/09/2026

❗️19 і 20 верасня аб'яўляем смачныя выходныя і запрашаем усіх аматараў бульбы правесці цёплыя восеньскія дні на "October Дранікфэсце". 🥔🥞

19 верасня парк працуе да 20:00
Актыўныя ўдзельнікі святочнай праграмы 19.09. атрымаюць падарункi 🍺🍦🎁

➡️Акрамя традыцыйных забаў і гульняў, гасцей свята чакае выпечка і дэгустацыя самага вялізнага драніка на
2-ух метровай патэльні!🥘

Таксама ў вас будзе магчымасць паўдзельнічаць у бульбяных спаборніцтвах!

Смачная ежа і народныя гульні ў Суле зробяць ваш верасень неверагодным!!

Запрашаем ❤️

🎉 Запрашаем на тэматычныя выходныя, прысвечаныя захаванню традыцый беларускай нацыянальнай кухні, у аснове якой адно з г...
14/09/2026

🎉 Запрашаем на тэматычныя выходныя, прысвечаныя захаванню традыцый беларускай нацыянальнай кухні, у аснове якой адно з галоўных страў з бульбы, - ДРАНІК 🥔

Праграма ў цэнтры 19 верасня з 14:00 да 19:00, а 20 верасня з 14:00 да 17:00:

• Частаванне дранікам з 2-ух метровай патэльні;
• Конкурс хуткаснага прыгатавання дранікаў;
• Гульні, дзе актыўныя ўдзельнікі атрымаюць падарункі 🍺🍦😉
• Больш за 30 інтэрактыўных кропак (!);
• 🎶 і 💃🏼🕺🏼.

Кошт уваходнага квітка для сяброў 40 бел.рублёў. замест 45 😉
Дзецям да 7 год уваход вольны, з 7 да 17 уключна - 25 бел.рублёў.

❗️За святочную праграму дадаткова плаціць не трэба 😘

Таксама запрашаем больш паглыбіцца ў гісторыю Беларусі на інтэрактыўнай вандроўцы а 13:00 «5000 крокаў беларускай гісторыі» (экскурсія з урачыстай сустрэчай музыкамі + уваходны квіток у падарунак 🎁)
Кошты:
60 бел.рублёў для дарослых,
45 бел.рублёў для дзяцей з 7-17 гадоў
⏳ Працягласць +/- 2 гадзіны.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

12/09/2026

🤵🏼👰🏼‍♀️Нашы продкі зазвычай ладзілі вяселле ўвосень. Ураджай з поля сабраны, а свойская жывёла ды птушка за лета добра адкормлены. Значыць — вясельны стол будзе багатым.

Вясельныя традыцыі на Беларусі - гэта скарб нашай Спадчыны💝🎁

Запрашаем у Сулу сёння 12 і заўтра 13 верасня дакрануцца да гэтага дыяманту 💎

У праграме з 14:00 да 17:00:

🎉 цікавыя факты з гісторыі вясельных традыцый на нашых землях;
🎉 частаванне караваем і гарачым напоем ад “чараўніцы”;
🎉спаборніцтвы і віктарыны з падарункамі 🎁;
🎉 песні і танцы.

Далучайцеся!

Хто хоча стварыць пару - прыходзьце з каляровай стужкай на руцэ 😉

❤️Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь!

11/09/2026

Праца на полі ўжо скончана, ежы дастаткова, і можна гульнуць з шырокай душой‼️

Запрашаем на тэматычныя выходныя, прысвечаныя “Вясельным традыцыям”🥳

Як маладому хлопцу не атрымаць “гарбуз” у адказ?
Як сватам задобрыць бацькоў?
Сакрэты куфара нявесты і шмат чаго іншага 💃🏼🪩🕺🏼

🎂частаванне караваем
💍 у гэтыя выходныя госці будуць мець магчымасць жартоўна ажаніцца 🤍

У Суле разам прадэманструем тагачаснае 😉вяселле, на якім гулялі нашы бабулі і дзядулі.

Хто шукае пару і хоча пазнаёміцца 😉, прыходзьце з каляровай стужкай на руцэ ♥️

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

10/09/2026

У выніку маштабнай рэканструкцыі, праведзенай у перяд з 2006 па 2012 гады, наведвальнікі сядзібы маюць унікальную магчымасць спыніцца ў эксклюзійным, асабліва стыльным і раскошным буцік-гатэлі.

Кожны з сямі нумароў выкананы ў непауторным стылі. Мэбля, карціны і габелены зроблены ў стылі і атмасферы XIX стагоддзя.

Для пастаяльцаў нумароў катэгорыі “Люкс” гатэля ёсць прыемны бонус - сняданак з 2 страў і напояў на выбар УКЛЮЧАНЫ.

✅ Для пастаяльцаў усіх гатэляў парка - ўваходныя квіткі на 2 дні (дзень заезда і ад’езда) у падарунак 🎁

Па пытаннях броні і за падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца да нашых адміністратараў па тэлефоне
+375 (44) 544-54-51
(WhatsApp/ Viber) 😊👍

Прыемнага адпачынку 🥰

09/09/2026

Калі вы любіце весела і актыўна бавіць час - запрашаем на свята!

Будуць сапраўдныя сваты, конкурсы, спевы і абрады ‼️

А падарунак 🎁 “маладым” - будзе ваш бадзёры настрой ☺️

Таксама, вас чакае:
🤤частаванне,
⚓️катанне на дракары (залежыць ад надвор’я),
🛝дзіцячая пляцоўка,
🐐козатэрапія,
🐴катанне на брычцы,
🤓больш за 30 інтэрактыўных кропак!!

🫰🏼Кошт квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
40 бел. рублёў для нашых дарослых сяброў у сацыяльных сетках,
25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.

Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.

Усе актыўнасці акрамя конкі ўваходзяць у кошт квітка.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

Address

Беларусь
Беларусь
222664

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when «Вялікае Княства Сула» - парк сярэднявечнай гісторыі posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to «Вялікае Княства Сула» - парк сярэднявечнай гісторыі:

Shortcuts

Share

Category