17/01/2022
Ці ведаеце вы пра “беларускія мясціны Львова”?
Мы вырашылі пачаць знаёміць вас з некаторымі з іх, каб вам было цікавей вандраваць па Львове падчас экскурсій. Такіх мясцінаў нямала і ў гэтым нічога дзіўнага: беларуская і ўкраінская гісторыя цесна пераплеценыя паміж сабою, і львоўскімі вуліцамі даволі часта крочылі нашыя знакамітыя землякі, а некаторыя з іх звязалі своё лёс з гэтым горадам назаўжды.
На наш погляд, самым “відавочным” беларускім месцам Львова з’яўляецца помнік Адаму Міцкевічу (пастаўлены ў 1904 г., аўтар – польскі скульптар Антоні Попель) на аднайменнай плошчы. Цяпер дакладна, кожны школьнік ведае, што Адам Міцкевіч – наш славуты зямляк, якога мы лічым і беларускім паэтам. Ён нарадзіўся на нашай зямлі – у фальварку Завоссе (Баранавіцкі раён). Яго дзяцінства і маладосць прайшлі на Навагрудчыне і Віленшчыне, першыя творы паэт пачаў ствараць у Беларусі. Уся яго творчасць базуецца на беларускіх легендах і паданнях, сюжэтах з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. І нягледзячы на тое, што Міцкевіч праславіўся творамі на польскай мове (хоць і з мноствам беларускіх словаў), гістарычны факт – тое, што паэт пісаў і па-беларуску, аб чым сведчаць успаміны яго сяброў і сучаснікаў. А не так даўно, у адным з польскіх архіваў быў знойдзены рукапісны верш Паэта на беларускай мове (праўда жартаўліва-непрыстойнага зместу, таму яго тут не друкуем 😀). Творы Міцкевіча практычна адразу пачалі перакладаць на беларускую мову і цяпер мы маем практычна поўны збор твораў нашага земляка па-беларуску. Так што, калі будзеце ў Львове на Плошчы Адама Міцкевіча з экскурсіяй - не забудзьцеся пра памятнае сэлфі ля помніка нашаму знакамітаму земляку).
Працяг будзе)
Дарэчы, ТурВест арганізуе вандроўкі ў Львоў і Карпаты кожныя чацьвер і пятніцу. Цікава? Стаўце + у каментарах і мы дашлем вам праграмы тураў