04/04/2019
On 29 March 2019, the Ostrogorski Centre in cooperation with University College London and the Belarusian Francis Skaryna Library hosted the 4th Annual Belarusian Studies conference in London, at the School of Slavonic and East European Studies (SSEES).
Dr Anaïs Marin (France), Special Rapporteur on the Situation of Human Rights in Belarus delivered the Annual London Lecture on Belarusian Studies. The conference also featured speakers from Belarus, Czech Republic, Hungary, France, Poland, and the United Kingdom, representing such well-reputed education institutions as Charles University, Central European University, University of Glasgow, and University College London. Several speakers also came from state organisations and civil society initiatives, in particular, Kacper Wanczyk from Polish Ministry of Foreign Affairs and Paul Hansbury from the Minsk dialogue initiative.
The organisers will upload podcasts of all panels online later this year.
______________________________________________
29 сакавіка 2019 года Цэнтр Астрагорскага ў партнёрстве з Універсітэцкім каледжам Лондана і беларускай бібліятэкай Францыска Скарыны правялі Чацвёртую штогадовую канферэнцыю беларускіх даследаванняў у Лондане, у Школе славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (SSEES).
Доктар Анаіс Марын (Францыя), спецыяльны дакладчык па пытаннях аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, выступіла са штогадовай лонданскай лекцыяй па беларускіх даследаваннях. У канферэнцыі таксама ўдзельнічалі дакладчыкі з Беларусі, Чэхіі, Венгрыі, Францыі, Польшчы і Вялікабрытаніі, якія прадстаўлялі Карлавы універсітэт у Празе, Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт, Універсітэт Глазга, і Універсітэцкі каледж Лондана. Некаторыя выступоўцы таксама прадстаўлялі дзяржаўныя арганізацыі і грамадзянскія ініцыятывы, у прыватнасці, Каспер Ванчык - польскае Міністэрства замежных спраў і Пол Хэнсберы – ініцыятыву “Мінскі дыялог”.
Арганізатары дададуць падкасты з панэлей канферэнцыі пазней.