WarsawSpacyr

Zadzwoń Wskazówki dojazdu Strona internetowa Kontakt: firmę

WarsawSpacyr Экскурсии в Варшаве

22/10/2026

Cudoŭnaja minijaturnaja Varšava

#гідваршава #экскурсііваршава

19/10/2026

Мастацкая выстава ў чароўнай восеньскай Яблоннай

#гідваршава

15/10/2026

Słavuty dom na Krakaŭskim Pradmieści

#Варшава #гідваршава

КАЗІМЕЖ ДОЛЬНЫ І ПУЛАВЫ ✨Спадарства, у гэтую суботу на вас ізноў чакае падарожжа да Казімежа Дольнага і Пулаваў🔥🏰 Казіме...
12/10/2026

КАЗІМЕЖ ДОЛЬНЫ І ПУЛАВЫ ✨

Спадарства, у гэтую суботу на вас ізноў чакае падарожжа да Казімежа Дольнага і Пулаваў🔥

🏰 Казімеж Дольны — горад мастакоў, легендаў і цудоўнай мураванай архітэктуры. Мы пройдземся ўтульнымі вулачкамі, прыгожым Рынкавым пляцам, убачым руіны замку, найстарэйшы ў Польшчы арган, кранальны помнік і цудоўныя панарамы на Віслу.
А яшчэ наведваньне каранёвай даліны!
🌳 Пулавы — знакаміты палацава-паркавы ансамбль Чартарыйскіх, які называюць «польскімі Атэнамі». Маляўнічы ангельскі парк, пекны палац і атмасфэра шляхецкай эпохі.

📅 Дата: 17.10
🕒 Выезд а 9:00, вяртаньне ў Варшаву прыкладна а 20:00
📍 Старт і вяртаньне: вул. Marszałkowska 103, 00-110 Warszawa, паркінг насупраць Muzeum Sztuki Nowoczesnej.
💶Кошт - 350 злотых

У праграме: ✔️ Экскурсія па Казімежы Дольным ✔️Абед у казімескай страўні ✔️Наведваньне комплексу ў Пулавах

Парам - зьніжка ў 25 злотых кожнаму!


📩 Для запісу пішыце ў асабістыя☝️

Да сустрэчы!

12/10/2026

Файная беларуская крама ў Варшавеpl

#гідваршава

08/10/2026
"НЕСТАР" БЕЛАРУСКАЙ, ПОЛЬСКАЙ І ЛІТОЎСКАЙ ФАТАГРАФІІ6 кастрычніка 1876 г. у вёсцы Асташын Наваградзкага павету нарадзіўс...
06/10/2026

"НЕСТАР" БЕЛАРУСКАЙ, ПОЛЬСКАЙ І ЛІТОЎСКАЙ ФАТАГРАФІІ

6 кастрычніка 1876 г. у вёсцы Асташын Наваградзкага павету нарадзіўся Ян Булгак - майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, "бацька польскай фатаграфіі", адзін з піянэраў мастацкай фатаграфіі, этнограф, фальклярыст. Яго творчасьць уважаецца часткай супольнай культурнай спадчыны Беларусі, Літвы й Польшчы.

Ян Булгак браў удзел у 174 міжнародных фотавыставах☝️

Першыя свае фатаздымкі Я. Булгак зрабіў у 1905 годзе, а ў 1908 годзе стварыў сваю фоталябараторыю ў сядзібе Пярэсіцы.

У 1911 годзе па прапанове мастака й сябра Булгака - Фердынанда Рушчыца, - Віленскі гарадзкі магістрат стварыў пасаду гарадзкога фатографа, на якую запрасіў Я. Булгака.

Я. Булгак атрымаў грунтоўны досьвед у Нямеччыне, пабываў у розных мастацкіх суполках, дзе пазнаёміўся з сымбалістамі і імпрэсіяністамі зь Нямеччыны й Францыі.

1915 годзе выйшаў альбом у 6 тамах «Літва ў здымках Яна Булгака», якія ён рабіў у 1905—1911 гадах, і дзе зьмешчана больш за 270 здымкаў. Сярод якіх Наваградак, Мір, Нясьвіж, Сьвіцязь, Крэва, Вялейка, Трокі.

Я. Булгак прадстаўнік піктаральнай плыні фотамастацтва. Галоўная тэма ягоных прац — брамы, завулкі, дахі, прырода і сьвятло, з максымальнай інтэграцыяй рэдкіх чалавечых постацяў у агульны пэйзаж і настрой. Фотаздымкі Булгака захоўваюць непаўторную аўру месца: адчуваньне прапорцыі і прасторы, уменьне працаваць са сьвятлом.

Найбольш вядомыя здымкі Булгака, зробленыя ў Беларусі, характарызуюцца ярка вызначанай этнаграфічнай скіраванасьцю: беларускія народныя тыпы, краявіды, вёскі («Беларус з-пад Клецка», «Вечар. Меншчына»).

Булгак - аўтар дзесяткаў артыкулаў пра беларускі фальклёр і краязнаўства («Экскурсіі на Сьвіцязь», «Велікодныя песьні на Меншчыне (валачобнікі)», і інш.)

У 1945 Ян Булгак пераехаў зь сям'ёй у Варшаву, дзе дакумэнтаваў ваенныя разбурэньні, зрабіў больш за 2000 здымкаў паваеннай Польшчы.

Пахаваны вядомы фотамастак на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве. Магіла адзначана эпітафіей - "Нестар польскай фатаграфіі".

05/10/2026

Навінка на Маршалкоўскай

#гідваршава

01/10/2026

Žudasnaja historyja uschodniaha vakzału

#Варшава #гідваршава

"АДАСЬ АБАБАК"30 верасьня 1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёну нарадзіўся славуты беларускі пісьменьнік ды народны п...
30/09/2026

"АДАСЬ АБАБАК"

30 верасьня 1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёну нарадзіўся славуты беларускі пісьменьнік ды народны паэт Беларусі - Ніл Гілевіч.
Ад нараджэньня атрымаў імя Нінель - варыяцыя слова "Ленін" ззаду наперад, але ў сьвядомым узросьце зьмяніў імя на Ніл. Зь 9 гадоў пачаў пісаць вершы, у 1946 г. у часопісе "Бярозка" быў разьмешчаны ягоны першы верш "Яблынька".
Закончыўшы філялягічны факультэт БДУ актыўна ўключыўся як у творчае, так і ў грамадзка-культурнае жыцьцё.
Дзяцінства пісьменьніка прыйшлося на перыяд вайны, што адбілася на ягонай творчасьці. Адзін з самых вядомых твораў - вершаваны раман "Родныя дзеці", які фактычна стаў рэфлексіяй цяжкога пэрыяду жыцьця Гілевіча.
Пісьменьнік актыўна падтрымліваў беларускую культуру й жыцьцё, узначальваў Таварыства беларускай мовы.
Памёр 29 сакавіка 2016 г., пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

"ADAŚ ABABAK"

30 vieraśnia 1931 h. u vioscy Słabada Łahojskaha rajonu naradziūsia słavuty biełaruski piśmieńnik dy narodny paet Biełarusi - Nił Hilevič.
Ad naradžeńnia atrymaū imia Niniel - varyjacyja słova "Lenin" zzadu napierad, ale ū śviadomym uzroście źmianiū imia na Nił.
Ź 9 hadoū pačaū pisać vieršy, u 1946 h. u časopisie "Biarozka" byū raźmieščany jahony poeršy vierš "Jabłyńka".
Zakončyūšy filalahičny fakultet BDU aktyūna ūklučyūsia jak u tvorčaje, tak i ū kulturnaje žyćcio.
Dziacinstva piśmieńnika pryšłosia na pieryjad vajny, što adbiłasia na jahonaj tvorčaści. Adzin z samych viadomych tvoraū - vieršavany raman "Rodnyja dzieci", jaki faktyčna staū rafleksijaj ciažkoha peryjadu žyćcia Hileviča.
Aktyūna padtrymlivaū biełaruskuju kulturu j žyćcio, uznačalvaū Tavarystva biełaruskaj movy.
Pamior 29 sakavika 2016 h., pachavany na Kalvaryjskich mohiłkach u Miensku.

Adres

Польша
Warsaw

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy WarsawSpacyr opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Firmę

Wyślij wiadomość do WarsawSpacyr:

Skróty

Udostępnij